Берлусконі гатовы наведаць Беларусь, але дата візіту пакуль невядомая

Прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі гатовы з задавальненнем наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў амбасадар Італіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні, перадае БЕЛТА.
У цяперашні час дыпламатычныя прадстаўніцтвы абедзвюх краін прапрацоўваюць пытанне візіту. Аднак дакладныя тэрміны пакуль назваць складана.

Пры гэтым дыпламат не выключыў, што дата прыезду італьянскага прэм'ера можа стаць вядомая ў верасні.