Берлусконі плануе наведаць Беларусь 30 лістапада
Кіраўнік італьянскага ўрада Сільвіё Берлусконі плануе наведаць Беларусь 30 лістапада. Пра гэта БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі Джуліё Прыджоні. "У Беларусі і Італіі кардынальна новы перыяд супрацоўніцтва, — сказаў амбасадар. — Ніколі раней у гісторыі двухбаковых адносін у нас не было на працягу такога кароткага перыяду часу афіцыйных візітаў міністраў замежных спраў і італьянскага прэм'ер-міністра".
Нагадаем, што кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Беларусі і Італіі абмяняліся сёлета візітамі. Сяргей Мартынаў у лютым пабываў у Італіі і Ватыкане. Міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні 30 верасня з афіцыйным візітам наведаў Мінск, правёў серыю перамоваў на вышэйшым узроўні і падпісаў дамову аб адукацыйных праграмах. У прыватнасці, адбылася сустрэча Франка Фраціні з Аляксандрам Лукашэнкам.
"Усё гэта — адказ на візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан сёлета ўвесну", — падкрэсліў Джуліё Прыджоні.