Бернд Штанге: Карніленка стане асноўным гульцом "Зеніту"
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Бернд Штанге лічыць, што Сяргей Карніленка мае добрыя перспектывы ў "Зеніце". Па словах Штанге, якія пераказвае "Прессбол", Карніленку крыху бракуе гульнявога тонусу. Цяпер Сяргей перайшоў у вялікі клуб, і гэта пазітыўна адаб'ецца на яго стане. Карніленка стане асноўным гульцом санкт-пецярбургскага клуба, лічыць Штанге.