Бернд Штанге: “Мы хацелі заваяваць сэрцы гледачоў”
“Мы хацелі заваяваць сэрцы гледачоў”, - такія словы сказаў пасля ўчорашняга таварыскага матчу зборных Беларусі і Ізраіля галоўны трэнер беларускай каманды Бернд Штанге. Нагадаем, беларусы перамаглі з лікам 2:1.
Паводле словаў Штанге, ён баяўся, што будзе мала гледачоў, аднак “атмасфера была фантастычнай”. Галоўны трэнер адзначыў гульню варатароў Вастля Хамутоўскага і Антона Амельчанкі, а таксама Цімафея Калачова, Максіма Рамашчанку і Аляксандра Глеба.
У той жа час Штанге выказаўся пра нізкую рэалізацыю галявых момантаў і недастатковыя фізічныя кандыцыі.
А галоўны трэнер ізраільцян Дрор Каштан на пасляматчавую прэс-канферэнцыю не прыйшоў з меркаванняў бяспекі – на стадыёне “Дынама” адсутнічае падземны пераход паміж раздзявальнямі і прэс-цэнтрам.
БелаПАН