Беспрацоўе мінчукам не пагражае?
У Мінску ўзровень беспрацоўя да канца 2009 года не перавысіць 0,4% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. На ўліку ў службе занятасці праз год будзе стаяць 3700 чалавек. Такія параметры закладзеныя ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы на наступны год, ухваленай Мінгарсаветам, як паведамляе БЕЛТА. Разам з тым, спецыялісты лічаць, што колькасць насельніцтва сталіцы ў наступным годзе павялічыцца на 20 тыс. і складзе 1 млн 844 тыс. чалавек. Агулам насельніцтва ў працаздольным веку складзе 66,4%, старэйшым за працаздольны — 19,3%.
Прагназуецца, што колькасць працоўных рэсурсаў у горадзе павялічыцца на 6,2 тыс. чалавек і перавысіць 1,3 млн чалавек. Колькасць занятых узрасце да 1 млн 80 тыс. чалавек і перавысіць чаканы ўзровень бягучага года на 3,3%.
Мяркуецца, што ў службу занятасці па дапамогу ў працаўладкаванні звернуцца 15,5 тыс. чалавек. Сталую працу атрымаюць 7,2 тыс. гараджанам, на прафпадрыхтоўку накіруюць 2,5 тыс. мінчукоў. Таксама плануецца арганізаваць аплочаныя грамадскія працы для 2 тыс. беспрацоўных.