Best DJ.BY перанеслі на 15 лютага

Запланаваная на сёння цырымонія ўзнагароджання лепшых ды-джэяў Беларусі пераносіцца на заўтра. А замест маскоўскіх гасцей – Машы Макаравай і MAO Music — зайграе нямецкі ды-джэй atb. Як патлумачыў Еўрарадыё арганізатар мерапрыемства Нік Маторын: “Мы вырашылі перанесці цырымонію, таму што маем магчымасць сумясціць яе з выступам atb”.

Людзей, якія ўсё ж прыдуць сёння ў Футбольны манеж, сустрэнуць і праінфармуюць пра змены. “Пацярпелым” абяцаюць нават дысконт і падарункі ў ноч з 15 на 16 лютага.

Канчатковая праграма мерапрыемства:
21:00 Hanz&Gruber /live/
22:00 DJ Астап (Расія)
23:30 Цырымонія ўзнагароджання BESTDJ.BY (TOP10 BestDJ.BY 2007, Tanin Jazz, Клёндайк, CherryVata, Open Space, AGL)
00:30 ATB (Германія)
03:30 DJ Fila
05:00 Max Pototsky