"БЕСТ" застаецца без кліентаў?
Беларускі дзяржаўны GSM-аператар "БЕСТ" не будзе паведамляць статыстыку пра дынаміку абаненцкай базы па выніках працы ў траўні бягучага года. У прэс-службе кампаніі прычыну такога рашэння не называюць і ад каментароў адмаўляюцца. Дарэчы, сёлета "БЕСТ" на працягу некалькіх месяцаў не публікаваў дадзеныя па абаненцкай базе. Раней у адміністрацыі кампаніі гэта тлумачылі тэхнічнымі прычынамі. У траўні звесткі пра колькасць абанентаў усё ж былі апублікаваныя. Высветлілася, што за чатыры месяцы 2008 года "БЕСТ" падлучыў 3,5 тыс. абанентаў.
БелаПАН
БелаПАН