Бестэрміновы страйк у аэрапорце Бруселя: больш за 40 рэйсаў адмененыя
Грузчыкі кампаніі Swissport, якія абслугоўваюць палову рэйсаў, страйкуюць з нядзелі.
Пратэстоўцы незадаволеныя вялікім аб’ёмам звышурочнай працы ва ўмовах недахопу персаналу, калі пагрузку і разгрузку багажу ажыццяўляюць усяго два чалавекі. Кіраўніцтва кампаніі абвясціла работнікам, што ўводзіць 11-гадзіны працоўны дзень, інфармуе РИА Новости.
У 2010 годзе аэрапорт Бруселя быў прызнаны найлепшым аэравакзалам Еўропы па ўзроўні абслугоўвання пасажыраў і маркетынгавай палітыцы. Штогод праз яго праходзіць болей за 20 мільёнаў пасажыраў.
Фота: REUTERS