Бэтмэна пачнуць здымаць ужо восенню
Здымкі новага фільма пра Бэтмэна пачнуцца ў красавіку 2011 года, паведамляе Hollywood News са спасылкай на брытанскі забаўляльны партал Digital Spy. Пра гэта журналістам распавёў уладальнік двух "Оскараў" акцёр Майкл
Кэйн, які ў папярэдніх фільмах пра Бэтмэна выканаў ролю Альфрэда,
адданага прыслужніка галоўнага героя.
Рэжысёрам фільма стане Крыстафер Нолан, гэта будзе яго трэцяя карціна пра чалавека-кажана. У 2005 годзе ў пракат выйшаў фільм Нолана "Бэтмэн: Пачатак", а ў 2008 - "Цёмны рыцар", які стаў самым касавым фільмам таго года.
Запланавана, што новы фільм пра Бэтмэна выйдзе на экраны кінатэатраў у ліпені 2012 года. Роля супергероя Бруса Ўэйна, які пераапранаецца ў касцюм кажана і змагаецца са злачынствамі на вуліцах Готэм-сіці, дасталася Крысціяну Бэйлу. Ён быў выканаўцам ролі Бэтмэна і ў двух папярэдніх фільмах, зрэжысаваных Ноланом.
Варта адзначыць, што зараз на экраны кінатэатраў выходзіць іншы фільм Нолана "Пачатак" (Inception), адну з роляў у якім выканаў Майкл Кэйн. У галоўнай ролі зняўся Леанарда ды Капрыё.
Фота: movies.nytimes.com