Беёнсе ўзяла новы сцэнічны псеўданім
Беёнсе Ноўлз абвесціла, што змяніла сцэнічны псеўданім для свайго новага альбома.
Зорка выпусціць сваю новую працу "I Am... Sasha Fierce" пад імём Саша Фірс 17 лістапада.
Беёнсе нават стварыла старонку на MySpace пад імем Сашы Фірс. Ужо вядома, што на новы альбом Беёнсе-Сашы ўвойдуць нядаўна выпушчаныя сінглы "If I Were A Boy" і "Single Ladies".
"Ува мне заўсёды жыў хтосьці яшчэ, калі я працавала і была на сцэне. Гэта альтер-эга абароніць мяне ад таго, кім я на самай справе з'яўляюся. Саша Фірс вясёлы, больш адчувальны, больш агрэсіўны, адкрыты і чароўны мой бок, які праяўляецца, калі я пішу музыку або выступаю", - заявіла спявачка.
Дарэчы, змена імя ўжо становіцца чымсьці традыцыйным сярод r'n'b-дзіваў. Так, Мэрайя Кэры пераназвала сябе ў Мімі для альбома "The Emancipation Of Mimi" 2005 года.
Фота: www.si.com