Беёнз Ноўлз здымецца ў "Аідзе"
Амерыканская спявачка Беёнз Ноўлз, магчыма, возьме ўдзел у здымках кінаверсіі мюзікла "Аіда" па матывах вядомай оперы Джузэпэ Вэрдзі.
Міс Ноўлз зацікаўленая гэтай роллю, бо яна можа стаць паспяховым працягам яе акцёрскай кар’еры. Нагадаю Беёнз не так даўно ўдзельнічала ў пастаноўцы Dreamgirls, якая атрымала "Залаты Глобус". На сайце кампаніі Jim Hill Media, дзе актыўна абмяркоўваецца будучы фільм, паведамляецца, што студыя Walt Disney ўжо пачала перамовы са спявачкай.
Дадам, што мюзікл “Аіда”, які ішоў на тэатральных пляцоўках быў цёпла прыняты крытыкамі і адзначаны ўзнагародай Tony Award. Галоўныя ролі ў тэатральнай пастаноўцы адыгралі Тоні Брэкстан і былая калега Бэёнз па Destiny's Child Мішэль Вільямс.
Фота: thefunnyboy.bloog.pl