Без адмены карнага артыкула ў КК развіццё трэцяга сектара немагчымае
Пра гэта заявіў кіраўнік арганізацыі "Наша Вясна" Алесь Бяляцкі. "Не варта забываць, што над праваабаронцамі з "Нашай Вясны", як і над іншымі незарэгістраванымі грамадскімі аб'яднаннямі, па-ранейшаму вісіць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Менавіта гэты артыкул эксперты называюць галоўнай прычынай таго, што беларускі трэці сектар, у тым ліку і праваабарончыя арганізацыі, практычна не развіваецца, - зазначыў ён.
29 сакавіка ў Мінску прайшоў устаноўчы з'езд праваабарончай арганізацыі "Наша Вясна". Паводле слоў заснавальнікаў аб'яднання, праведзены з'езд — гэта трэцяя і апошняя спроба зарэгістраваць праваабарончы цэнтр.
Потым арганізатары маюць намер звярнуцца да міжнароднай супольнасці з просьбай дапамагчы ім легалізавацца ва ўласнай краіне.
БелаПАН