beZ bileta можна насіць у мабільным
Гурт beZ bileta, які ўвесь час з вялікай увагай ставіўся да відэаверсій сваіх песень, зрабіў іх яшчэ больш даступнымі. З 8 лютага на афіцыйным сайце гурта ў спецыяльным раздзеле www.bezbileta.net можна спамаваць найлепшыя кліпы калектыву ў спецыяльным фармаце для прагляду на экранах смартфонаў і кішэнных камп’ютараў.
Акрамя вядомых ролікаў “Stop Business”, “Дзве лодкі”, “Ішла далей”, “Месца для цябе”, можна запісаць і навінкі 2007 году — кліпы “Такія павольныя” і “Песенка Артыста”.
Па словах лидера beZ bileta Віталя Артыста, “нягледзячы на тое, што кліпы рэгулярна раціруюцца на музычных тэлеканалах, у XXI стагоддзі іх распаўсюджванне не павінна абмяжоўвацца тэлебачаннем.
Таму калектыў прызнае і падтрымлівае новыя тэхналогіі. А зараз відэа beZ bileta можна глядзець у любы зручны для гледача момант”. Маўляў, Артыст сам, “даволі часта праглядае кліпы на ўласным кішэнным камп’ютэры”.
І яшчэ, на днях стала вядома, што па выніках апытання “Музычнай газеты” beZ bileta прызналі “Гуртом году” ў Беларусі.