БЕЗ БІЛЕТА прэзентуюць яшчэ адну “Афрыку”
1 кастрычніка ўбачыць свет новы альбом гурта БЕЗ БІЛЕТА пад назвай “Афрыка”. Акрамя дзесяці новых кампазіцый, у яго ўключаныя бонус-трэк і відэакліп на песню “Афрыка”, якая раней выйшла асобным сінглам пад аналагічнай назвай.
У першы дзень кастрычніка ў мінскай краме “Містэрыя гуку”, якая знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры “Рыга”, пройдзе аўтограф-сесія, прымеркаваная да пачатку продажу дыска. А канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 12 лістапада ў клубе “Рэактар” у межах “Дзён Безбілетніка 2009”. На наступны дзень, 13 лістапада, запланавана святкаванне 10-летняга юбілею гурта, падчас якога БЕЗ БІЛЕТА сыграюць настальгічную праграму.
Фота з сайта гурта.