БГК імя Мяшкова перамог "Вайводзіну" — 31:22
БГК імя Мяшкова ў чарговым матчы гандбольнай SEHA-лігі перамог сербскую "Вайводзіну" — 31:22 (12:10). Самым выніковым у складзе беларускага клуба быў серб Растко Стойкавіч, які закінуў 7 мячоў. Адзначым, што за два дня да гэтага "мяшкоўцы" абыгралі "Вайводзіну" ў Лізе чэмпіёнаў.
Пасля 5 матчаў беларускі клуб займае ў турнірнай табліцы SEHA-лігі другое месца. У наступным матчы, 14 кастрычніка, БГК імя Мяшкова прымае на сваёй пляцоўцы "Борац" з Босніі. А ў Лізе чэмпіёнаў бліжэйшы матч ён правядзе 26 верасня ў Славакіі з "Татранам".
Відэа з момантамі ўчорашняга матча можна пабачыць тут.
Фота: bgk-meshkova.com