БГК імя Мяшкова ў фінале SEHA-лігі разгромна прайграў "Веспрэму"
Гульня скончылася з лікам 32:21 на карысць венгерскага клуба.
29 сакавіка ў венгерскім Веспрэме прайшоў фінал міжнароднай гандбольнай SEHA-лігі.
За першае месца змагаліся пераможца рэгулярнага сезону дэбютант турніру венгерскі "Веспрэм" і трэці клуб па выніках гладкага сезона БГК імя Мяшкова. Брэсцкі клуб выйшаў у фінал другі раз запар і другі раз саступіў.
Як адзначае БелаПАН, пасля першых 15 хвілінаў гульні венгры рэзка пайшлі ў адрыў і першы тайм выйгралі з лікам 14:9. Агульны ж вынік гульні — 32:21 на карысць "Веспрэма". Брэстаўчанам дасталося другое месца.
Трэцяе месца заняў харвацкі "Заграб", які з лікам 26:23 абыграў македонскі "Вардар".
Фота — pressball.by