БХК патрабуе прызнаць выбары прэзідэнта несапраўднымі

На 24 старонках пералічваюцца факты, якія сведчаць пра найгрубейшыя парушэнні заканадаўства пры фармаванні тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, асвятленні выбараў у СМІ і агітацыі, датэрміновым галасаванні і ў асноўны дзень выбараў, паведамляе газета "Народная воля".

Беларускі Хельсінкскі камітэт лічыць, што шматлікія выпадкі парушэння заканадаўства, усталяваныя місіяй нацыянальнага назірання, паўплывалі на вынікі выбараў у цэлым па краіне. А таму, кіруючыся Канстытуцыяй і палажэннямі Выбарчага кодэкса, просіць Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаць прэзідэнцкія выбары несапраўднымі.