Біблейскія бедствы былі выкліканыя глабальным пацяпленнем і вулканам?
Бедствы, апісаныя ў Старым запавеце, якія напаткалі Егіпет, адбываліся сапраўды, заявілі навукоўцы. Яны выявілі і прычыны катастрофаў. Дзесяць егіпецкіх бедстваў, якія вызвалілі народ ізраільскі з дому няволі, былі выкліканыя зменамі клімату і вывяржэннем вулканаў. Канал National Geographic пакажа навуковыя адкрыцці ў велікоднай праграме, адзначае Onet.pl.
Археолагі паведамляюць, што бедствы зваліліся на старажытнаегіпецкую сталіцу Аварыс падчас панавання Рамзеса (панаваў у 1279 - 1213 гг. да н.э.). Каля 3 тысяч гадоў таму сталіца была знішчаная з-за шэрагу бедстваў. Спачатку настала вялікая засуха, потым размнажэнне мікраарганізма Oscillatoria rubescens, які афарбаваў Ніл у колер крыві, потым нашэсце жаб, камароў і мух, выкліканае лішкам таго мікраарганізму ў вадзе. Жабы, камары і мухі выклікалі выбух эпідэміяў людзей і скаціны. А давяршыў карціну выбух вулкана Тэра, які зацьміў неба вулканічным пылам, вылікаў град і саранчу, якая любіць пыл і вільгаць.