Бібліятэку Сапег плануюць вярнуць у Беларусь
Пра гэта паведаміла загадчыца сектарам аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір, перадае БЕЛТА.
Бібліятэка Сапег была вывезеная ў 1834 годзе ў Санкт-Пецярбург і Варшаву з Дзярэчына (цяпер у Зэльвенскім раёне).
Збіраць яе Леў Сапега пачаў яшчэ ў XVII стагоддзі ў Ружанах. У ёй пераважалі працы аўтараў старажытных часоў —Арыстоцеля, Вяргілія, Авідзія, Эразма Ратердамскага, а таксама літаратура па юрыспрудэнцыі, гісторыі, тэалогіі.
Бібліятэка Сапег лічылася другой па багацці пасля радзівілаўскай.