Білеты на хакей, якія бясплатна атрымала ўстанова, прадаваліся за валюту

 У момант затрымання мінчук прадаваў за валюту білеты грамадзяніну Расіі.



Парушальнік добраахвотна аддаў міліцыянерам 108 непрададзеных білетаў на згаданы матч, а таксама 60 квіткоў яшчэ на тры паядынкі. Яму пагражае штраф — ад 1,5 млн да 7,5 млн рублёў.



Як інфармуе БелаПАН, праваахоўнікі высвятляюць канал атрымання білетаў. Папярэдне ўдалося высветліць, што яны мелі нулявы кошт. Існуе версія, што білеты на хакейныя матчы выдзяляліся нейкай установе бясплатна для далейшага распаўсюду сярод работнікаў. Вінаватым можа пагражаць адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і ўхіленне ад выплаты падаткаў.