Білеты на матч БАТЭ — АЕК пачнуць прадаваць 13 кастрычніка

Білеты на матч Лігі Еўропы БАТЭ — АЕК пачнуць прадавацца ў касах мінскага стадыёна "Дынама" і барысаўскага гарадскога стадыёна ў аўторак, 13 кастрычніка. Як адзначае сайт fcbate.by, у гэты дзень касы абодвух стадыёнаў адкрыюцца сінхронна а 10-й гадзіне. Білеты будуць каштаваць, у залежнасці ад сектара, ад 10 да 30 тысяч рублёў.

Нагадаем, матч 3-га тура групавога этапа Лігі Еўропы БАТЭ — АЕК (Афіны, Грэцыя) пройдзе на сталічным стадыёне "Дынама" 22 кастрычніка.