Білеты на матч БАТЭ — АЗ будут каштаваць от 10 да 30 тысяч рублёў
Білеты на матч другога тура групавога этапу Лігі Еўропы БАТЭ — АЗ (Нідэрланды) паступяць у продаж 23 верасня, паведаміла прэс-служба барысаўскага клуба. У 12 гадзін сінхронна адкрыюцца касы мінскага стадыёна "Дынама", дзе пройдзе матч, барысаўскага гарадскога стадыёна і офіса "АБФФ-вандраванне". У наступныя дні касы будуць пачынаць працу з 10.00., паведамляе БелаПАН.
Кошт білетаў будзе залежаць ад катэгорыі. Білеты першай катэгорыі будуць каштаваць 30, другой — 20, трэцяй — 10 тысяч рублёў.
Гульня адбудзецца 30 верасня, пачатак у 22.05.
Кошт білетаў будзе залежаць ад катэгорыі. Білеты першай катэгорыі будуць каштаваць 30, другой — 20, трэцяй — 10 тысяч рублёў.
Гульня адбудзецца 30 верасня, пачатак у 22.05.