Білеты на матч БАТЭ -"Леўскі" сёння прадалі за гадзіну (фота)

Білеты на матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і балгарскім "Леўскі" ўжо прададзеныя. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў адміністрацыі барысаўскага гарадскога стадыёна:

"На дадзены момант ужо білеты прададзеныя... Сёння з 8 раніцы пачалі продаж па 10 тысяч рублёў за білет і іх ужо няма".




Адзначым, што ўмяшчальнасць трыбунаў стадыёна ў Барысаве складае да 5500 чалавек. 

Матч БАТЭ - "Леўскі" пачнецца а 19-й гадзіне 27 жніўня. У паядынку ў гасцях барысаўчане святкавалі перамогу з лікам 1:0. Для выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў БАТЭ дастаткова і нічыёй.

Фота - nn.by