Білі Корган запішацца з Freebass
Фронтмэн Smashing Pumpkins Білі Корган далучыцца да кампаніі музыкаў, якія аб'ядналіся ў праекце Freebass Піцера Хука. Білі запіша вакальную партыю да адной з песень для дэбютнага альбома калектыва, галоўнай «незвычайнасцю» якога з'яўляецца прысутнасць у складзе адразу трох басістаў - Ваб з Primal Scream, экс-Smith'аўца Эндзі Рурка і самога Хука, удзельніка New Order.
«Мы сабралі класную кампанію сяброў-вакалістаў, якія дапамагаюць нам рэалізаваць наш праект, - гаворыць Піцер Хук. - На мінулым тыдні запісалі песню з Енам Браўнам (экс-вакаліст Stone Roses), яшчэ раней - з Цімам Берджэсам (The Charlatans) і Ховардам Марксам, які пачынаў рэпавую партыю. А зараз прыцягнулі і Білі Коргана».
Раней музыка паведамляў, што ў праекце таксама прыняў пасільны ўдзел вакаліст Oasis Лайм Галахер.
Чакаецца, што дэбютны альбом Freebass, для якога ўжо падрыхтаваны 17 кампазіцый, убачыць свет ўлетку або ўвосень гэтага года. Таксама музыкі плануюць правесці гэтым летам турнэ па фэставых палях Еўропы.
Паколькі вышэйзгаданыя людзі, змушаныя несці цяжкую зорную ношу, не змогуць ездзіць з групай у туры, Freebass ангажавалі ў якасці свайго «гастрольнага» вакаліста Гэры Брыгса - былога ўдзельніка брытанскага індзі-гурта Haven. Ён будзе галасіць літаральна «за сябе і за таго хлопца».
Фота: www.forum.rock-video.net