Billboard узнагародзіць Карласа Сантану за ўнёсак у музыку

Вядомы мексіканскі гітарыст Карлас Сантана ўганараваны ўзнагародай часопіса Billboard за пажыццёвы ўнёсак у развіццё лацінаамерыканскай музыкі. Ганаровая прэмія будзе ўручаная музыку 23 красавіка ў Маямі ў рамках 20-й цырымоніі Billboard Latin Music Awards.

Разам з ім на цырымоніі прызам "Дух надзеі" (Spirit of Hope) за сваю гуманітарную дзейнасць будзе ўзнагароджаны спявак Дэдзі Янкі (Daddy Yankee), выступоўца ў жанры "рэгітон". Акрамя таго, у Залу славы прэміі будзе пасмяротна ўведзены заснавальнік карпарацыі Spanish Broadcasting System Рауль Аларсан за ўнёсак у прасоўванне лацінаамерыканскіх радыёстанцый на тэрыторыі ЗША.

Для 61-гадовага Карласа Сантаны гэтая ўзнагарода далёка не першая. Акрамя прэмій "Грэмі", у 1996 годзе ён быў уганараваны ад Billboard так званай "Узнагародай стагоддзя" (Billboard Century Award), якую ў розны час таксама атрымлівалі Джордж Харысан, Стынг, Том Пэці, Бадзі Гай, Білі Джоэл, Джоні Мітчэл, Эні Ленакс і іншыя.

На рахунку Сантаны, якога часопіс Rolling Stone паставіў на 15-е месца ў спісе 100 найвялікшых гітарыстаў усіх часоў, больш за два дзясяткі студыйных альбомаў. Нядаўна музыка абвясціў, што завершыць кар'еру ў 67 гадоў, пасля чаго стане святаром на Гаваях.

Фота: www.news.spbland.ru