Бізнэс звярнуў увагу на беларускае мастацтва
Вядомы вытворца машыннага масла вырашыў падтрымаць мастакоў, якія ў адказ паспрабуюць намаляваць карціну... машынным маслам. Вядомы вытворца машыннага масла вырашыў падтрымаць развіццё сучаснага беларускага
мастацтва, і прапанавала галерэі “Ў” здзейсніць праект “Карціна алеем”.
Мастакі, у сваю чаргу, вырашылі прасунуць беларт на новы узровень і паспрабуюць у
натуральным сэнсе намаляваць карціну машынным маслам. Куратар праекту
мастак Аляксей Лунёў расказаў Еўрарадыё дэталі.
Аляксей кажа, што ў выпадку праекту “Карціны алеем” інтарэсы кампаніі і галерэі “Ў” абсалютна супалі:
Лёша Лунёў: “У нашай галерэі існуе праграма “Старт Арт”, якая шукае і адкрывае маладых мастакоў. Такое ж жаданне выказала і кампанія LIQUI MOLY . Яны прапанавалі нам пачаць праект "Карціна алеем". Мы абвясцілі конкурс, і выбралі каля 20 маладых мастакоў для ўдзелу ў праекце”.
Павел Макараў, камерцыйны дырэктар кампанii ОБК, патлумачыў, што прыярытэтам кампаніі з’яўляецца ўсё новае:
“У тым ліку, і пошук новых мастакоў, новых iмёнаў. А з дапамогай праекту “Карціна алеем” мы хацелі б адкрыць новыя зоркi ў беларускім мастацтве, пра якіх будзе гаварыць увесь свет. Я вельмі на гэта спадзяюся”.
Акрамя прэзентацыі прыхільнікам беларта новых імёнаў, арганізатары праекту рашыліся на смелы эксперымент. Разам з маладымі мастакамі яны паспрабуюць намаляваць карціну альбо стварыць нейкі іншы аб’ект мастацтва пры дапамозе машыннага алею LIQUI MOLY .
Лёша Лунёў: “Тут нараджаецца рыфма паміж вытворцам і мастацтвам. На мой погляд, гэта і прыемна, і сімвалічна, бо бізнес нарэшце дайшоў да разумення таго, што варта падтрымліваць мастацтва. А тут і адны і другія, і LIQUI MOLY, і мастакі, займаюцца, па-сутнасці, алеем!”
Карціны, прадстаўленыя ў праекце можна будзе купіць. Павел Макараў кажа, што некаторыя з іх кампанія LIQUI MOLY плануе браць ў свой офіс напракат, альбо набыць. Самога ж Паўла вельмі ўразілі работы Некрашэвіча:
Павел Макараў: “ Я апынуўся ў стане пазітыўнага шоку, калі ўпершыню ўбачыў карціны Некрашэвіча. Асабліва пасля таго, калі мне расказалі, што ён малюе аэрографам. Мне адразу ж хочацца знайсці для работ Некрашэвіча вартае яго таленту вялізнае памяшканне” .
Галоўнай ідэяй праекту “Карціна алеем” стала спроба адначасова выставіць і нікому не вядомых мастакоў, і сапраўдных мастадонтаў беларускага сучаснага мастацтва, сярод якіх вы сустрэнеце М. Гуліна, А. Слабодчыкаву, В. Брусінскага, А. Лянкевіча, С. Кірушчанка, А. Некрашэвіча, З. Луцэвіч і інш.
Можа падацца, што галерэя “Ў” з’яўляецца месцам дзіўнага, няспыннага віру адных і тых жа імёнаў, і нагадвае хутчэй закрытую тусоўку сваякоў, чым пляцоўку для адкрыцця новых імёнаў. Але Аляксей патлумачыў нам, што мастакі галерэі “Ў” - гэта проста кампанія добрых і старых знаёмых, таму так і падаецца.
Лёша Лунёў: “Мы ўсе разам стараемся рабіць адну агульную справу. Мы даўно знаходзімся ў камунікаціі і дапамагаем адзін аднаму. Але гэтае наша кола не закрытае!
Я маю надзею, што пасля праекту “Карціна алеем” некаторыя маладыя мастакі далучацца да нас і мы разам будзем супрацоўнічаць з галерэяй. Да таго ж, маладым мастакам будзе карысна пазнаёміцца са старэйшымі і больш паспяховымі мастакамі, а асабіста мне будзе цікава паназіраць за тым, як маладое пакаленне адрэагуе на творы вялікіх майстроў.”
Выстава працягнецца з 28 жніўня да 18 верасня. Адначасова з выставай галерэя “Ў” прапануе вашай увазе майстар-класы і лекцыі. Сачыце за інфармацыяй на сайце www.ygallery.by