Bjork дала наганяй і ўдарыла папарацы
Б’ёрк
(Bjork) узялася за старое ды ізноў калечыць фатографаў. 13-га студзеня,
42-гадовая каралева музычнай эксцэнтрыкі сарвала кашулю з хлопца, які спакойна
рабіў кадры ў аэрапорце Оклэнда (Новая Зеландыя), куды прыляцела Б’ёрк. "Ну, я зрабіў пару здымкаў, потым развярнуўся і
пайшоў дадому. А яна як прыскокне, як схопіць мяне ззаду за футболку. Рванула з
усіх сіл долу і парвала на мне вопратку. І пасля гэтага сама звалілася. А я з
ёй не гаварыў, не дакранаўся да яе ні перад нападам, ні падчас, ні пасля. Гэтыя
зоркі лічаць, што яны вышэй закона. Калі ты каго пакрыўдзіў або прычыніў
калецтвы, -
адказвай за іх гэтак жа, як і любы іншы
чалавек. І я, напрыклад, нічога злачыннага ў сваёй працы не бачу, я фатограф -
гэтая праца легальная і сацыяльна прымальная", - адзначыў пацярпелы.
Аб інцыдэнце было паведамлена паліцыі, якая ў дадзены момант вывучае запісы відэакамер, усталяваных у аэрапорце.
Нагадаем, што Б’ёрк здзейсніла ў 1996-м годзе знакаміты напад на тайландскага рэпарцёра, за што пасля была вымушаная прыносіць прабачэнні.