Black Eyed Peas не збіраюцца разыходзіцца
Вакалістка Black Eyed Peas Фергі запэўніла прыхільнікаў, што гурт зусім не збіраецца разыходзіцца, і нават рыхтуе запіс новага альбому. Апошнім часам усе ўдзельнікі папулярнага r'n'b і хіп-хоп калектыву
занятыя сольнымі праектамі і ўжо даўно не з’яўляліся на сцэне разам.
Але спявачка назвала гэтую сітуацыю часовай і дадала, што «новага
альбому Black Eyed Peas пакуль няма, бо не было часу ім займацца.
Кожны быў заняты сабой, але прыдумляць гісторыі пра калектыў не трэба. Маўляў, для музыкаў “Black Eyed Peas – гэта вялікая сям’я, дзе ніхто нічога не хавае адзін ад аднаго, хаця кожны і жадае зрабіць паспяховую сольную кар’еру.
Нагадаю, што ў хуткім часе Black Eyed Peas з’явяцца ў поўным складзе і на канцэртных пляцоўках. Напрыклад, 7 ліпеня яны ўдзельнічаюць у акцыі Live Earth, якая ладзіцца ў Лондане, а 11 і 12 жніўня калектыў выступіць у Японіі, на Summer Sonic Festival.
Акрамя таго, напрыканцы гэтага году музыкі плануюць правесці спецыяльны тур - 15 шоў у 15 розных краінах, на ўнікальных чароўных пляцоўках.
Нагадаю, што апошнім студыйным рэлізам калектыву з’яўляецца альбом «Monkey Business», выдадзены ў 2005 годзе.
Фота: lstarsg.blog.cz