Блакуюцца "Партызан" і "Хартыя"

Ужо некалькі гадзін заблакаваны доступ да сайта "Хартыя'97". Таксама абмежаваны доступ да іншага папулярнага рэсурсу "Беларускі партызан". У інтэрнэце з'явіліся фальшывыя старонкі гэтых рэсурсаў — вонкава падобных, але на іх размешчаныя заўчарашнія навіны.

На "Беларускім партызане" перакананыя, што гэтая акцыя супрацьдзеяння незалежным сайтам праводзіцца праз падкантрольны ўладам "Белтэлекам" і будзе нарастаць цягам усяго дня выбараў.