Бланкі для цэнтралізаванага тэсціравання будуць і на беларускай мове

Бланкі для цэнтралізаванага тэсціравання на беларускай мове прапануе выдаць Канстытуцыйны суд Беларусі. Такая прапанова была накіраваная ў Савет Міністраў. Паводле словаў начальніка аддзела зваротаў і міжнародных сувязяў суду Людмілы Мурашкі, урад мусіць разгледзець пытанне аб унясенні ў Палажэнне пра парадак арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання зменаў, якія дадуць магчымасць грамадзянам на ўсіх этапах тэсціравання карыстацца як рускай, так і беларускай мовай.

БЕЛТА