Blind Guardian адчулі край часу
Нямецкія металісты Blind Guardian рыхтуюць новы студыйны альбом. Дзявятая ў дыскаграфіі квартэта кружэлка, якую назвалі “At The Edge Of
Time”, з'явіцца на паліцах музычных крам у канцы лета. Перад яе выхадам
плануецца выдаць сінгл пад назвай “A Voice In The Dark”, які музыкі
прэзентуюць фэнам 25 чэрвеня.
“Наша новая праца характарызуецца шырокім эпічным размахам – нават вялікім, калі параўноўваць з папярэднімі альбомамі, - распавядае франтмэн каманды Хансі Кюрш (Hansi Kursch). – Мы наўмысна зрабілі так, каб кожная песня адрознівалася ад наступнай, і ўсе яны разам ідэальна дапаўнялі адна адну”.
Нагадаем, што “At The Edge Of Time” стане паслядоўнікам дыска “A Twist in the Myth”, выдадзенага ў 2006-м годзе.
Трэк-ліст “At The Edge Of Time”:
1. Sacred Worlds
2. Tanelorn
3. Road Of No Release
4. Ride Into Obsession
5. Curse My Name
6. Valkyries
7. Control The Divine
8. War Of The Thrones
9. A Voice In The Dark
10. Wheel Of Time.
Фота: metallibrary.ru