Blink-182 абяцае новы альбом
Blink-182 збіраюцца падмацаваць свой рэюніян новым альбомам. Як паведаміў фронтмэн калектыву Марк Хопус (Mark Hoppus), калі летнія
гастролі гурта скончацца, музыкі неадкладна накіруюцца ў студыю для
запісу новага матэрыялу.
«У чэрвені і ліпені мы будзем актыўна рэпетаваць, рыхтавацца да канцэртаў у Еўропе і пісаць новыя песні, - кажа Хопус. – А адыграўшы апошняе шоў, адразу ж накіруемся ў студыю і не выйдзем адтуль, пакуль не будзе гатовы наш новы альбом. Мне цяжка прыдумаць іншую фармулёўку, як “новы лонгплэй Blink-182 ужо на старце!”».
Будучая пласцінка стане шостай у дыскаграфіі каманды. Гэта будзе першы рэліз музыкаў з моманту выхаду альбома «Blink-182» у 2003 годзе.
Што да гастрольнай актыўнасці гурта, то ў жніўні каманда рушыць у турнэ па Еўропе, у прыватнасці стане хэдланерам фэстаў у Рыдзінге і Лідсе. У верасні музыкі вярнуцца ў ЗША, дзе адыграюць адзіны сёлета канцэрт - у Каліфорніі.
Фота: marcine.com