Бліннае свята пройдзе сёння ў Мінскім раёне

16 лютага ў Мінскім раёне пройдзе Бліннае свята. З сённяшняга дня ў праваслаўных беларусаў пачынаецца Масленіца, ёй і прысвечаны Блінны фэст, які пройдзе ў кавярні "Дзедава карчма". Як адзначае БЕЛТА, на свяце прапануюць пакаштаваць розныя віды бліноў — ад традыцыйных да незвычайных, напрыклад, барадзінскіх ладак.

Па выніках дэгустацыі журы будзе выбіраць найлепшы блін 2015 года.

Падчас майстар-класа "Блінная гісторыя" ўдзельнікам пакажуць асаблівы рэцэпт бліноў — наліснікі ў масле па давыд-гарадоцку. Падаюцца гэтыя бліны з асаблівай нагоды, маюць свае тонкасці гатавання і падачы.

Напрыканцы гасцей чакае майстар-клас па прыгатаванні пышных бліноў ў рускай печы, а таксама выраб лялькі-Масленіцы.

Фота — funofus.com