Бліжэйшыя пераследнікі БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі пацярпелі паразы
Бліжэйшыя пераследнікі барысаўскага БАТЭ пацярпелі паразы ў 18-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе. Мінскі МТЗ-РЫПА прайграў на сваім полі салігорскаму “Шахцёру” – 1:3, а “Гомель” у Магілёве саступіў мясцоваму “Дняпру” (дарэчы, аднаму з аўтсайдэраў) з лікам 0:2. Гродзенскі “Нёман” перамог “Віцебск” – 2:1, “Мінск” прайграў “Дарыдзе”
– 0:2, “Смаргонь” і жодзінскае “Тарпеда” згулялі ўнічыю 0:0. Сёння БАТЭ
сустракаецца з брэсцкім “Дынама”. Паядынак паміж мінскім “Дынама” і
наваполацкім “Нафтанам” перанесены на 26 верасня.
Зараз у БАТЭ 39 ачкоў (пасля 16 гульняў), МТЗ-РЫПА – 31 (18), "Шахцёр" – 30 (18), "Гомель" – 27 (18), "Нёман" – 27 (17), "Тарпеда" – 27 (18), "Віцебск" - 23 (18), "Дынама" (Мн) – 22 (17), "Смаргонь" – 22 (18), "Нафтан" – 20 (17), "Днепр" – 17 (18), "Дарыда" – 16 (18), "Дынама" (Бр) – 15 (17), "Мінск" – 13 (18).
БелаПАН