Блогеры і СМІ бэсцяць Пуціна
Расійскія блогеры і некаторыя СМІ абрынуліся з крытыкай на прэм'ера Ўладзіміра Пуціна за палёт на супрацьпажарным самалёце МНС, які гасіў лясныя пажары ў Разанскай вобласці. Кіраўніка ўрада вінавацяць у піяры на трагедыі і пагражаюць скаргамі ў Расавіяцыю і транспартную пракуратуру.
"Уяўляеце, колькі народу было адцягнена для арганізацыі візіту, праверкі тэхнікі, забеспячэння аховы?" - звяртаюцца да чытачоў журналісты.
Блогеры пайшлі яшчэ далей: яны зацікавіліся законнасцю знаходжання Пуціна за штурвалам паветранага судна, піша сайт АГП.