Блок Юліі Цімашэнкі лідзіруе – падлічана траціна галасоў
У нядзелю ва Украіне прайшлі датэрміновыя парламенцкія выбары. Паводле вынікаў апрацоўкі 36,53% пратаколаў з выбарчых участкаў, Блок Юліі Цімашэнкі лідзіруе з 33,55% галасамі. На другім месцы ідзе Партыя рэгіёнаў з 30,21 галасоў, на трэцім – “Наша
Україна – Народная самаабарона” з 15,71%. Трохадсоткавы бар’ер таксама
пераадольваюць камуністы (5,08%), сацыялісты (3,22%) і Блок Літвіна
(4,23%).
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны разлічвае да канца сённяшняга дня падвесці папярэднія вынікі выбараў.
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны разлічвае да канца сённяшняга дня падвесці папярэднія вынікі выбараў.