Blur абраныя хэдлайнерамі двух фэстаў

Брытанскі гурт Blur, які абвясціў нядаўна аб сваім уз'яднанні, стане хэдлайнерам двух летніх музычных фэстаў. Як паведамляе выданне Clash, 11 ліпеня музыкі выступяць на найбуйнейшым шатландскім фэсце "T In The Park". Акрамя іх удзельнікамі мерапрыемства заяўленыя такія гурты, як Kings of Leon, Snow Patrol і спявачка Кэці Пэры.

Акрамя таго, Blur сыграюць на ірландскім фэсце "Oxegen", які праводзіцца ў тыя ж выходныя, што і "T In The Park", з 10 па 12 ліпеня.

Паміж тым у прэсе не змаўкаюць размовы пра тое, што каманда Дэймана Албарна стане хэдлайнерам "Гластанбэры-2009", вядомага музычнага фэсту Вялікабрытаніі і Еўропы. Склад удзельнікаў гэтага мерапрыемства, якое пройдзе ў графстве Сомерсэт з 24 па 28 чэрвеня, пакуль не абвешчаны.

Фота: www.themusic-world.com