БНФ рыхтуецца адзначаць 80-годдзе Ўладзіміра Караткевіча
З 22 да 26 лістапада на сядзібе БНФ плануецца паказ фільмаў, прысвечаных дню нараджэння пісьменніка.
У прыватнасці, плануецца паказаць фільмы "Паром" (паводле аповесці "Паром на бурнай рацэ"), "Лісце каштанаў", "Маці Ўрагану", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". “Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня Культурніцкай камісіі Партыі БНФ Аляксандра Клімовіч. Акрамя паказу фільмаў, таксама вядуцца перамовы з літаратарамі пра іх удзел у святкаванні:
Клімовіч: "Плануецца паказ фільмаў на працягу пяці дзён. Кожны дзень па адным фільме. Фільмы знятыя па творам Уладзіміра Караткевіча. Таксама вядуцца перамовы, каб запрашаць на кожны фільм сучасных літаратараў - магчыма, Славаміра Адамовіча. Каб літаратары распавялі пра сваю творчасць і пра ўплыў творчасці Уладзіміра Караткевіча на іх жыццё".
Таксама Клімовіч зазначыла, што хутчэй за ўсё ў Мінск у снежні прыедзе выстава з ілюстрацыямі Міколы Купавы да кнігі Караткевіча "Лебядзіны скіт".