БНФ збірае подпісы пад паручыцельствам за ўзятых пад варту
Партыя БНФ збірае подпісы грамадзян пад хадайніцтвамі аб змяненні меры стрымання і вызваленні падазроных у замешанасці ў масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску, паведамляе БелаПАН.
Як растлумачыў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, паручыцельства прадугледжана Крымінальна-працэсуальным кодэксам. Яно заключаецца ў тым, што не менш як два грамадзяніны Беларусі могуць выступіць з хадайніцтвам на імя органаў пракуратуры, з тым каб у дачыненні да асоб, якія знаходзяцца да суда пад арыштам, была зменена мера стрымання — знаходжанне на волі пад падпіскай аб нявыездзе.
"Сам факт наяўнасці паручыцеляў аўтаматычна не вядзе да змянення меры стрымання, але з'яўляецца вельмі важнай умовай выхаду на волю тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Апрача таго, гэта прадэманструе следству і суду салідарнасць і волю беларускага грамадства", — сказаў Янукевіч.
Палітык паведаміў, што падпісаць хадайніцтвы можна ў цэнтральным і рэгіянальным офісах Партыі БНФ.
Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў зазначыў, што "паручыцельства — гэта абсалютна легальны і вельмі дзейсны спосаб выказаць асабістую салідарнасць з кожным са зняволеных і пасадзейнічаць яго найхутчэйшаму вяртанню на волю".
Кіраўніцтва Партыі БНФ заклікае далучыцца да акцыі салідарнасці дэмакратычныя палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і ініцыятывы Беларусі. "Мы таксама будзем звяртацца да нашых замежных партнёраў, каб аналагічныя звароты ў беларускую пракуратуру накіроўвалі вядомыя палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы розных краін. Мы ўпэўненыя, што салідарнасць з беларускімі палітзняволенымі і садзейнічанне іх вызваленню — гэта справа гонару для ўсёй дэмакратычнай міжнароднай супольнасці", — гаворыцца ў спецыяльнай адозве партыі да беларускага народа.