БНК: Экспарт нафтапрадуктаў адбываецца без збояў

Экспарт нафтапрадуктаў, у тым ліку дызпаліва, заходнееўрапейскім спажыўцам адбываецца без збояў, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" Андрэй Сініца. Адказваючы на пытанне наконт інфармацыі пра прыпыненне паставак дызпаліва з Беларусі ў Заходнюю Еўропу, прэс-сакратар адзначыў, што "БНК ажыццяўляе пастаўку нафтапрадуктаў у штатным рэжыме, выконваюцца ўсе дамовы, праблемаў няма".