Больш 3 мільярдаў рублёў канфіскавалі падаткавікі Мінскай вобласці

З пачатку года падатковымі органамі Мінскай вобласці праведзена каля двух з паловай тысяч пазапланавых тэматычных аператыўных праверак, паведамляе БелаПАН. Пры гэтым з прымяненнем метаду кантрольнай закупкі праведзена каля паўтары тысячы праверак.

Па выніках праверак з ценявога абароту канфіскавана  даходу ад незаконнай дзейнасці на суму больш за 3 мільярды рублёў.

За 8 месяцаў гэтага года падаткавікамі Мінскай вобласці праведзена больш тысячы праверак, накіраваных на выяўленне і спыненне незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Па выніках такіх праверак арыштавана даходу і тавару на суму больш за 480 мільёнаў рублёў.