Больш за 200 чалавек удзельнічалі ў сацыяльным пікеце ў Брэсце

Больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у пікеце супраць адмены сацыяльных ільгот, які ўчора прайшоў у Брэсце. Акцыя праходзіла на працягу дзвюх гадзін на стадыёне “Лакаматыў”.  Сябры апазіцыйных палітычных партый і незалежных прафсазаў складалі невялікую частку ўдзельнікаў пікета. Выказаць свой пратэст супраць адмены льготаў прыйшлі пенсіянеры, студэнты, ветэраны вайны і працы.

Адзначым, што брэсцкія гарадскія ўлады вызначылі для правядзення пікетаў стадыён, які месціцца ў малалюдным месцы.

БелаПАН