Больш за 700 мінчукоў просяць змяніць ім імя і прозвішча
У Мінску з кожным годам павялічваецца колькасць людзей, якія жадаюць змяніць прозвішча, імя і імя па бацьку. За першае паўгоддзе бягучага года ў сталічныя ЗАГСы паступіла 705 такіх заяваў. За мінулы год такіх жадаючых было амаль паўтары тысячы.
Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", для змены імя альбо прозвішча неабходныя дастатковыя падставы, напрыклад, кепскае іх гучанне, што выклікае кпіны. Вернікі ж жадаюць, каб імя ў пашпарце адпавядала імені, якое яны атрымалі падчас хросту.
У практыцы сталічных ЗАГСаў былі выпадкі, калі Абдурахман пажадаў стаць Раманам, Акакій - Аляксандрам, а Алена - Андрыянай.