Больш за мільён немцаў кінуліся купляць новыя аўтамабілі

За ўтылізацыю старых машын пры пакупцы новых жыхарам Нямеччыны выдаюць прэмію. Пры гэтым першапачаткова запланавана было 600 тысяч такіх прэмій па 2,5 тысяч еўра кожная. Як перадае AFP, ліміт быў пераскочаны за два месяцы.

Канцлер Ангела Меркель і яе сапернік, кандыдат ад СПГ, Франк-Вальтэр Штайнмаер на мінулым тыдні пагадзіліся даць дадатковыя сродкі. Гэта выклікала новы наплыў заявак.

Колькасць жадаючых набыць аўтамабіль з прэміяй за ўтылізацыю старога ўжо перавысіла адзін мільён.

Федэральная служба эканомікі скардзіцца, што не вытрымліваюць камп'ютарныя сеткі: з-за чаго толькі за панядзелак-аўторак сабралася 76 тысяч неапрацаваных заявак.