Больш за сто каткоў зальюць у Мінску
У Мінску зальюць 116 каткоў і 30 хакейных пляцовак. Традыцыйна самыя вялікія - ля палацаў Рэспублікі і спорту, комплексу "Серабранка", у парку 900-годдзя Мінска. Акрамя таго, арганізуюць каля 30-ці лыжных трас. Зараз закупаюць абсталяванне. Заліўку пачнуць, калі сярэдняя тэмпература паветра будзе ніжэй за 7 градусаў на працягу тыдня, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.