Большасць бабруйскіх прадпрыемстваў — стратныя

Паводле афіцыйных вынікаў першага квартала 2009 г. колькасць стратных прадпрыемстваў у Бабруйску перавысіла прыбытковыя. Сярод стратных  —  завод “ФанДАК” з пазыкай у 1712 млн. рублёў. На заводзе рэгулярна больш чым на месяц затрымліваюць заробкі. У спіс уваходзіць мясцовы мясакамбінат” (-1576 млн рублёў). А вось  ААТ “Белшына” трапіла ў дзясятку прыбытковых прадпрыемстваў краіны (13014 млн рублёў прыбытку).