Большасць брытанцаў хочуць бачыць сваім каралём прынца Ўільяма

Болей за палову брытанцаў, якія ўдзельнічалі ў апытанні таблоіда The News of The World, прызналіся, што хацелі б бачыць наступным манархам не прамога спадкаёмцу, прынца Чарльза, а яго старэйшага сына і прэтэндэнта на трон прынца Ўільяма. Як піша газета, кандыдатуру Ўільяма падтрымалі 55% рэспандэнтаў. Яшчэ болей апытаных, 64%, выказаліся за тое, каб на трон узышла яго нявеста Кейт Мідлтон, з якой прынц днямі заручыўся. У той жа час прынца Чарльза і яго сужэнку Камілу Паркер-Боўлз у якасць манаршай пары бачаць толькі 19% рэспандэнтаў, паведамляюць інфармагенцтвы. Парадак перадачы кароны ў спадчыну ў Вялікабрытаніі рэгулюе адпаведны акт ад 1701 года, згодна з якім першачарговае права на трон мае просты нашчадак кіруючага манарха. Прынц Чарльз — старэйшы сын каралевы Елізаветы ІІ і таму з’яўляецца спадкаёмцам брытанскай манархіі.