Bon Jovi атрымаў траўму на вытворчасці
Лідар гурта Bon Jovi Джон Бон Джові (Jon Bon Jovi) атрымаў траўму, падчас выступу каманды ў родным Нью-Джэрсі. 9 ліпеня рокер зрабіў няўдалы кульбіт і парваў цягліцу на назе.
Нягледзячы на пашкоджанне, музыка адыграў шоў да канца, пажартаваўшы ў
фінале: «Я старэю, што ўжо тут зробіш!».
Менеджмент Bon Jovi ужо паспеў запэўніць публіку, што траўма лідара каманды ніяк не адаб'ецца на гастрольным раскладзе гурта – усе запланаваныя канцэрты ў межах тура адбудуцца своечасова.
Нагадаем, што зараз Bon Jovi адпрацоўваюць фінальныя шоў гастроляў па Паўночнай Амерыцы, прысвечаныя раскрутцы альбома «The Circle». У канцы лістапада музыкі дадаткова наведаюць Японію і Аўстралію – на чым і скончаць сваю сёлетнюю канцэртную дзейнасць.
Фота: davidbergman.net