Bon Jovi пачалі гастролі ў пылу ад перастрэлкі

Гурт Bon Jovi вымушаны быў унесці карэктывы ў графік свайго тура ў падтрымку альбома «Lost Highway» з-за трагедыі, якая адбылася на мінулым тыдні ва ўніверсітэце Паўночнага Ілінойса (NIU), у горадзе Дэ-Калб. Нагадаем, што 14 лютага студэнт універсітэта Стывен Казмерчак адчыніў страляніну ў адной з аўдыторый. Ён забіў пяць студэнтаў, параніў больш за дзесятак чалавек, а затым застрэліўся сам. Якраз у актавай залі NIU у гэты дзень павінна была адбыцца генеральная рэпетыцыя Bon Jovi напярэдадні старту іх новага амерыканскага тура.

Генеральнай рэпетыцыі не адбылося, а 18 лютага музыкі далі першае шоў амерыканскай галіны Lost Highway Tour у Амасе. Гастролі гурта на радзіме працягнуцца да пачатку траўня. А з 22 траўня канцэрты тура распачнуцца ў Еўропе.

Як ужо паведамлялася раней, падчас гастроляў рокераў будзе суправаджаць рэжысёр Барбара Копл, запрошаная здымаць дакументальны фільм аб гурце.

Як прызнаўся Джон Бон Джові, ідэя зняць байопік з'явілася ў яго пасля няўдалай спробы напісаць біяграфію калектыва, над якой музыкі працавалі разам з пісьменнікам Дэвідам Рытцам. «У біяграфіі нам прыходзілася абмяжоўваць сябе ў выказваннях. А калі ты чагосьці недагаворваеш, ты не гаворыш праўду. Навошта тады ўсё гэта? - разважае спявак. - Таму мы вярнулі грошы і адклалі гэтую ідэю».

Галоўная мэта дакументальнага фільма - праўдзівая гісторыя гурта. Калі фільм не атрымаецца, то ён, як і кніга, не ўбачыць свет,- засведчыў Джон.

Фота: www.showbusiness.actualno.com