Бона і Стынг праспяваюць у гонар Абамы
На канцэрце, прысвечаным уступу Барака Абамы на пасаду прэзідэнта ЗША,
выступяць лідэр рок-гурта U2 Бона, амерыканскі музыка Брус Спрынгсцін,
will.i.am з Black Eyed Peas, спявачкі Шэрыл Кроў, Беёнс, Шакіра, Мэры
Джэй Блайдж і іншыя выканаўцы. Аб гэтым паведамляе Billboard. Канцэрт, які атрымаў назву "We Are One: The Obama Inaugural Celebration at the Lincoln Memorial", адбудзецца 18 студзеня ў Вашынгтоне ля Мемарыяла Лінкольна. Выступ музыкаў у цэнтры горада стане першым з серыі падобных мерапрыемстваў, прымеркаваных да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Амерыкі.
Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу чатырох дзён. Што датычыцца музычных канцэртаў, то шоў "Hey, America Feels Kinda Cool Again", хэдлайнерамі якога стануць нью-йоркскі рэп-калектыў Beastie Boys і спявачка Шэрыл Кроў, адбудзецца 19 студзеня. Выступ лацінаамерыканскіх артыстаў на канцэрце, што атрымаў назву Latino Inaugural Gala, пройдзе 18 студзеня. Рэпер Jay-Z выступіць у вашынгтонскім Warner Theatre 19 студзеня.
У дзень інаўгурацыі Абамы, 20 студзеня, адбудзецца шоў у Цэнтры мастацтваў Хармана ў Вашынгтоне. Хэдлайнерам канцэрту, дзе выступяць Стынг, Сіл, Сэм Мур і іншыя, стане брытанскі рок-музыка Элвіс Кастэла.
Фота: Фота: www.content.enjoymobile.ru